У Брэсцкай вобласці гарэла царква Святой Марыі Магдалены

Царква ў Альгомелі пасля пажару

Царква ў Альгомелі пасля пажару / brest.mchs.gov.by

У Брэсцкай вобласці гарэла царква. Пажар здарыўся ў храме святой Марыі Магдалены ў вёсцы Альгомель Столінскага раёна.

Як паведамілі ў МНС, у царкве назіралася шчыльнае задымленне. Наведвальнікаў у гэты момант не было.

Агонь пашкодзіў іканастас і маёмасць храма. Закураныя сцены і столь.

Пацярпелых няма. Прычына пажару выяўляецца.

Касцёл Святой Марыі Магдалены — сучасны, ён пабудаваны ў Альгомелі ў 1994 годзе. У храме спалучаюцца рысы рэтраспектыўна-рускага стылю і класіцызму.

В Брестской области горела церковь Святой Марии Магдалины
Царква ў Альгомелі пасля пажару / МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі