У Фэйсбуку збіраюць грошы на злоў Януковіча

Такім чынам яны хочуць захаваць прынцып непазбежнасці крымінальнай адказнасці. На старонцы карыстальніка Аляксандра Салантая можна знайсці такі тэкст:



“Увага! Абвяшчаецца УЗНАГАРОДА за грамадзянін Януковіча. Правіла такое: усе, хто гатовы ўнесці хаця б 1 грн. у агульную суму ўзнагароды — назавіце канкрэтную суму. Усе сабраныя сродкі пойдуць тым, хто зловіць уцекача. Такім чынам, пры неабходнасці, усе хто далучыўся да гэтай акцыі, перавядуць сродкі на адпаведны рахунак. Калі Януковіч здасца сам, то скідвацца будзе не трэба!”



Хоць паведамленне з’явілася каля 3 гадзіны ночы 23 лютага, па стане на 11 раніцы сума складала болей за 500 тысяч грыўняў (болей за 50 тысяч долараў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі