У фінале чэмпіяната свету па хакеі згуляюць Фінляндыя і Канада

Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі ў Маскве адбыліся паўфінальныя матчы. Зборная Фінляндыі ў напружанай гульні перамагла расіянаў — 2:1. Першымі ў матчы забілі хакеісты зборнай Расіі, яшчэ на пачатку першага перыяду, але ўжо на 13-й хвіліне фіны зраўнялі лік.

Такі лік пратрымаўся да канца сустрэчы, у выніку чаго быў прызначаны овертайм. У дадатковы час, Міка Койву скарыстаўся памылкай расійскага варатара Аляксандра Яроменкі і вывеў зборную Фінляндыі ў фінал.

У сваю чаргу зборная Канады перайграла шведаў — 4:1. Такім чынам у матчы за чэмпіёнскі тытул, які пройдзе заўтра, сустрэнуцца Канада і Фінляндыя.

Гаспадароў турніра і зборную Швецыі чакае суцяшальны матч за бронзавыя ўзнагароды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі