У фінале хакейнага турніру на Алімпіядзе сустрэнуцца немцы і расіяне
У фінале хакейнага турніру на Алімпіядзе ў Пхёнчхане сустрэнуцца немцы і расіяне. У паўфінале зборная Германіі выбіла канадцаў (4:3), а каманда алімпійскіх атлетаў з Расіі — чэхаў (3:0).
Фінальны матч пройдзе ў нядзелю, 25 лютага, у дзень закрыцця Алімпійскіх гульняў. Расіяне апошні раз гулялі ў фінале на Алімпіядзе ў 1998 годзе, калі ў Нагана прайгралі зборнай Чэхіі. Зборная Германіі дабралася да фіналу ўпершыню. Дагэтуль яе найлепшымі дасягненнямі была "бронза" ў 1932 і 1976 гадах.
Зборная Канады па хакею выйгравала залатыя медалі Алімпіяды ў Ванкуверы ў 2010-м і ў Сочы ў 2014-м.
Фота: Reuters