У фінале Кубка Беларусі сустрэнуцца БАТЭ і "Гомель"
У фінале футбольнага Кубка Беларусі сустрэнуцца БАТЭ і "Гомель". Ён пройдзе 21 траўня на мінскім стадыёне "Дынама". Барысаўчане з'яўляюцца дзейнымі ўладальнікамі трафея.
"Гомель" у паўфінале прайграў у гасцях "Віцебску" (0:1), але прайшоў далей, дзякуючы хатняй перамозе (2:0).
БАТЭ прайграў у Гродне "Нёману" (1:2), але дома перамог (2:0). На 39-й хвіліне першы гол забіў Станіслаў Драгун (гэта яго 100-ы гол у кар'еры). А пераможную кропку ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны паставіў Арцём Шуманскі, які закаціў мяч у пустую браму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.