У галасаванні па выбары назвы футбольнай зборнай Беларусі лідыруюць "Бульбашы"
Беларуская федэрацыя футбола прапанавала заўзятарам выбраць назву беларускай зборнай. Галасаванне "Нацыянальная зборная Беларусі. Хто мы?" праходзіць у сацыяльных сетках. У ім узялі ўдзел больш за 400 чалавек. 28% падтрымалі назву "Бульбашы", "Харугва" і "Тутэйшыя" — каля 9%, "Белыя рыцары" — каля 7%, "Змагары" і "Партызаны" — каля 6%. Больш за 21% удзельнікаў галасавання лічаць, што годных варыянтаў сярод прапанаваных няма.