У Ганцавічах адкрылі беларускамоўную шыльду савецкаму дыверсанту (фота)
У Ганцавічах адкрылі беларускамоўную шыльду савецкаму дыверсанту, Герою Савецкага Саюзу, ураджэнцу Украіны Антону Брынскаму (1906—1981). Падчас нямецкай акупацыі ён камандаваў падраздзяленнем Разведупраўлення Генштаба Чырвонай Арміі ў гэтым рэгіёне, каардынаваў дзейнасць мясцовых партызанаў, арганізаваў партызанскую брыгаду асаблівага прызначэння, аператыўны разведвальна-дыверсійны цэнтр. Шыльда з'явілася на будынку Ганцавіцкай сярэдняй школы. З лютага 2019-га яна носіць імя Брынскага. На адкрыццё шыльды прыязджаў сын Антона Брынскага. Прысутнічаў на мерапрыемстве і старшыня Ганцавіцкага райвыканкама Уладзімір Бялоў.
sb.by