У Ганцавічах затрымалі кіроўцу з 4,2 праміле алкаголю ў крыві

У Ганцавічах затрымалі кіроўцу з 4,2 праміле алкаголю ў крыві

Нецвярозага кіроўцу ў моцнай ступені ап'янення затрымалі ў Ганцавічах супрацоўнікі ДАІ, інфармуе прэс-служба Брэсцкай абласной Дзяржаўтаінспекцыі.

Здарэнне адбылося 24 чэрвеня. даішнікі дзяжурылі на вуліцы Чырвонаармейскай і каля 23.50 затрымалі 25-гадовага мясцовага жыхара на "Фордзе Мандэа". Медагляд паказаў у яго 4,2 праміле алкаголю.

Хлопец патлумачыў інспектарам, што ён пасварыўся з жонкай і таму выпіў. Пасля гэтага ён вырашыў паехаць на лецішча. Аднак па дарозе яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ. Праваахоўнікі забралі ў яго правы кіроўцы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі