У ганцавіцкім СІЗА шосты дзень галадае Аляксандр Занька

Шосты дзень ў СІЗА ў Ганцавічах галадае 34-гадовы Аляксандр Занька, якога асудзілі на 10 сутак арышту нібыта за абразу загадчыка паліклінікі.
У паліклініцы, дзе хлопец праходзіў медкамісію, яму два дні адмаўляліся выдаваць неабходныя паперы. Толькі скарга ў абласны аддзел аховы здароўя прымусіла працаўнікоў паліклінікі выдаць дакументы. Затое загадчык паліклінікі напісаў заяву, быццам Аляксандр Занька абражаў яго.

На трэці дзень галадоўкі ў СІЗА выклікалі “хуткую” дапамогу - у Занькі падняўся ціск з прычыны галадоўкі і адсутнасці свежага паветра. Як паведаміў у чацвер карэспандэнту Еўрарадыё Мікалай Занька, бацька Аляксандра, галадоўніка вазілі на абследаванне ў шпіталь (ён па-ранейшаму адчувае сябе кепска), пасля чаго вярнулі за краты. Участковы тэрапеўт сказаў Заньку-старэйшаму, што сына могуць пакласці ў шпіталь "толькі калі ў яго адкрыецца язва страўніка". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі