У Генпракуратуру Беларусі прыйшоў запыт на выдачу Курманбека Бакіева
Запыт накіравала Генеральная пракуратура Кыргызстана, паведамляе БелаПАН. Па словах супрацоўнікаў пракуратуры, у цяперашні час атрыманыя дакументы разглядаюцца. Нагадаем, зрынуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка. 4 траўня кіраўніца часовага ўрада краіны Роза Атунбаева падпісала дэкрэт аб пазбаўленні яго прэзідэнцкай недатыкальнасці. У дэкрэце гаворыцца, што Бакіеў дапусціў растрэл мірных грамадзян і тым самым сам пазбавіў сябе статусу экс-прэзідэнта і недатыкальнасці.
У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана.
У той жа дзень прэзідэнт Беларусі заявіў, што не збіраецца выдаваць Бакіева новым уладам Кыргызстана.