У герцагіні Кейт нарадзілася трэцяе дзіця, хлопчык будзе пяты ў чарзе на трон

У герцагіні Кейт нарадзілася трэцяе дзіця, хлопчык будзе пяты ў чарзе на трон

У герцагіні Кембрыджскай Кейт Мідлтан і прынца Уільяма нарадзіўся хлопчык. Яго вага складае каля 3,8 кг. Маці і дзіця, якія знаходзяцца ў лонданскай бальніцы Сэнт-Мэры ў Падынгтане, адчуваюць сябе добра, паведамляе Кенсінгтонскі палац. Гэта трэцяе дзіця ў каралеўскай пары, якая ўзяла шлюб 7 гадоў таму. Хлопчык будзе пяты ў чарзе на брытанскі трон — пасля прынца Чарльза, прынца Уільяма, прынца Джорджа і прынцэсы Шарлоты, інфармуе “Бі-Бі-Сі”.  

Імя хлопчыка яшчэ не аб’яўленае. У букмекерскіх канторах у Вялікабрытаніі найбольш ставак робіцца на імёны Артур, Альберт, Фрэдэрык, Джэймс і Філіп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі