У Гомелі чакаюць прыезду Аляксандра Лукашэнкі — праводзяць суботнікі
Пра гэта паведамляе інтэрнэт-выданне "Беларускі партызан".
Чакаецца, што кіраўнік дзяржавы прыедзе на "Гомельдрэў". Таму чыноўнікі арганізавалі прыборку навакольнай тэрыторыі ў Новабеліцкім раёне. "Незапланаваны суботнік", нібыта, мусіць працягнуцца ў чацвер.
Нагадаем, падчас нядаўняга наведвання "Барысаўдрэва" Аляксандр Лукашэнка быў раз'юшаны жахлівым станам тэрыторыі прадпрыемства. "За зрыў мадэрнізацыі" пазбавіліся сваіх пасад шэраг чыноўнікаў, а сярод іх і кіраўнік Мінскай вобласці Барыс Батура. Ужо на наступны дзень на тэрыторыі "Барысаўдрэва" пачаліся суботнікі, якія працягваліся і ўчора. Магчыма, што падзеі ў Гомелі — проста адгалоскі скандалу на "Барысаўдрэве" і Лукашэнка туды не прыедзе.
Пасля крытыкі Лукашэнкі на "Барысаўдрэве" чыноўнікі прыбралі звалку (відэа)
Фота — ria.ru