Сталі вядомы падрабязнасці ДТЗ у Гомелі, калі Citroen збіў на тратуары дзяцей

Citroen рухаўся з перавышэннем хуткасці і выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора / sk.gov.by
Citroen рухаўся з перавышэннем хуткасці і выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора / sk.gov.by

Гомельскія следчыя завяршылі расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ у Гомелі, у выніку якога загінула 6-гадовая дзяўчынка. Трагічны інцыдэнт адбыўся 4 траўня.

Следчыя ўстанавілі, што Citroen рухаўся з перавышэннем хуткасці і выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. З іншага боку скрыжавання — на зялёны — пачаў рух аўтамабіль Nissan Qashqai. Адбылося сутыкненне, "пасля чаго Citroen у стане заносу выехаў на тратуар і здзейсніў наезд на двух шасцігадовых дзяцей", распавялі ў СК.

Дзяўчынка памерла на месцы здарэння, хлопчыка ад удару адкінула ў бок. У яго ранкі.

У адносинах да кіроўцы Citroen была ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаў сваю віну. Справа накіравана ў суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі