У Гомелі котка пасялілася ў вавёрчыным дупле (фотафакт)
У Гомелі котка пасялілася ў вавёрчыным дупле, размешчаным на ўзроўні другога паверха. Незвычайную жыхарку дупла сустрэла ў парку 16-гадовая Улада Варонежцава. Дзяўчына распавяла пра сваю знаходку парталу gomel.today.
Спачатку падавалася, што котка хаваецца на дрэве ад сабак, аднак пасля выявілася, што вусатая істота аблюбавала сабе вавёрчына дупло. Пры гэтым котка прадэманстравала ўменне скакаць з дрэва на дрэва, як сапраўдная вавёрка.
Тым не менш котка выявілася дружалюбнай, прыняла ад дзяўчыны пачастунак і нават дазволіла ўзяць сябе на рукі. Улада Варонежцава спадзяецца, што яе пухнатая сяброўка зможа знайсці сабе гаспадароў.