У Гомелі легкавік не прапусціў фуру: два чалавекі пацярпелі
У Гомелі легкавік не прапусціў цяжкагруз, які меў перавагу ў руху, у выніку чаго здарылася сур’ёзнае ДТЗ. Паводле сайта chp24.by, аварыя адбылося сёння каля 13:30 на Рэчыцкай шашы.
Легкавік моцна пашкоджаны, некалькі чалавек, што былі ў салоне, давялося дэблакаваць з дапамогай спецтэхнікі МНС.
Пацярпелі два чалавекі: жанчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму і была дастаўленая ў лякарню ў цяжкім стане, таксама шпіталізаваны мужчына з меней сур’ёзнымі пашкоджаннямі. Яшчэ адзін чалавек ад дапамогі медыкаў адмовіўся.