У Гомелі Міхалок распавёў пра наступныя канцэрты Brutto ў Беларусі

У Гомелі Міхалок распавёў пра наступныя канцэрты Brutto ў Беларусі

29 кастрычніка ў Гомелі прайшоў канцэрт гурта Brutto — першы ў Беларусі за два гады існавання гурта. Лідар Brutto Сяргей Міхалок не выступаў на радзіме і таго больш — каля пяці гадоў яго песні знаходзяцца ў нашай краіне пад негалоснай забаронай.

Увесь канцэрт музыкі, здавалася, спецыяльна стрымлівалі сябе, каб не сказаць нічога лішняга. Рэплікі паміж песнямі гучалі нібы па сцэнары. Але ў самым канцы канцэрту, калі жонка Сяргея Міхалка Святлана Зелянкоўская прынесла да сцэны іх маленькага сына Макара, спявак расчуліўся і сказаў некалькі слоў ад сябе.

Першы канцэрт Brutto на радзіме Міхалок назваў гістарычным, а потым звярнуўся да фанатаў гурта: "Вашая еднасць, вашая сіла волі, вашы гарачыя сэрцы дапамаглі зрушыць гэту скалу непаразумення і падпаліць гэты лёд адчужэння. Гэта толькі пачатак; гурт рухаецца наперад, і на чарзе новыя гарады Рэспублікі Беларусь".

На гомельскі канцэрт сабралася каля 4 тысяч гледачоў. Brutto пачалі са сваіх песень, потым праспявала некалькі хітоў "Ляпіса Трубяцкога": "Маніфест", "Капітал", "Рамонкі" — а скончылі песнямі "Мяч" і "Brutto", за якія групу моцна крытыкавалі пасля выпуску першага альбома.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі