У Гомелі прыпынілі крымінальную справу супраць маладафронтаўцаў

Упраўленне КДБ па Гомельскай вобласці прыпыніла папярэдняе следства па крымінальнай справе ў адносінах дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. 
Пра гэта паведаміў грамадскі актывіст Андрэй Цянюта, які праходзіць па гэтай справе ў якасці падазронага. Ён спасылаецца на ліст, які атрымаў па пошце.

У ім следчы Дзмітрый Седляроў тлумачыць прыпыненне следства “немагчымасцю правядзення следчых дзеянняў, без якіх не можа быць прынятае рашэнне аб заканчэнні папярдняга следства”.

Цянюта лічыць, што гэтай прычынай з’яўляецца немагчымасць дапытаць Кірыла Атаманчыка са Жлобіна, які праходзіць па справе і цяпер знаходзіцца за мяжой.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі