У Гомелі распачалі крымінальную справу за пашкоджаную кнігу скаргаў

Пашкоджаная кніга скаргаў / t.me/uvdgomel
Пашкоджаная кніга скаргаў / t.me/uvdgomel

У Гомелі распачалі крымінальную справу за пашкоджаную кнігу скаргаў. Здарэнне адбылося ў рэстаране самаабслугоўвання. Як піша @uvdgomel, двое мужчын замовілі ежу і алкаголь, расплаціліся на касе. Пазней яны запатрабавалі, каб афіцыянтка прынесла сурвэткі. Дзяўчына адказала, што гэта трэба зрабіць самастойна. Адказ кліентам не спадабаўся і яны запатрабавалі кнігу скаргаў і прапаноў.

Адзін з кліентаў змог выкласці сутнасць сваіх прэтэнзій, у іншага, 28-гадовага жыхара Добрушскага раёна, які быў у стане алкагольнага ап'янення, гэта не атрымалася. І ён вырваў з кнігі аркуш. У рэстаран выклікалі міліцыю. Крымінальную справу распачалі за пашкоджанне афіцыйнага дакумента.

У Гомелі распачалі крымінальную справу за пашкоджаную кнігу скаргаў
t.me/uvdgomel

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі