У Гомелі ў аварыю трапіла маршрутка, пацярпелі пасажыры
У Гомелі ў аварыю трапіла маршрутка. Здарэнне адбылося раніцай 15 снежня на нерэгуляваным скрыжаванні. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гомельскай вобласці, 52-гадовы кіроўца Mercedes-Benz Sprinter не вытрымліваў дыстанцыю і дапусціў сутыкненне з аўтамабілем Toyota RAV4, які ў нейкі момант спыніўся. 74-гадовы кіроўца легкавіка збіраўся павярнуць налева. У гэты момант на яго машыну і наляцела маршрутка. Ад удару Toyota RAV4 адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з Volkswagen Tiguan.
У ДТЗ пацярпеў кіроўца Toyota RAV4 і пасажыры маршруткі (іх колькасць не паведамляецца). Меддапамогу ім аказвалі ў бальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.