У Гомелі затрымалі хлопца, які чатыры разы “мініраваў” мясцовы рынак
У Гомелі затрымалі 22-гадовага хлопца, які чатыры разы “мініраваў” мясцовы рынак. Яму пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі. “Мінёр” працаваў наёмным працаўніком у аднаго з прадпрымальнікаў, які гандляваў на Цэнтральным гомельскім рынку.
Нагадаем, рынак быў “замініраваны” 8, 10 і 11 (двойчы) лістапада, з яго эвакуявалі тысячы людзей, сапёры правяралі памяшканні і тэрыторыю.
Выйсці на тэлефоннага “тэрарыста” праваахоўнікам удалося з дапамогай абыходу гомельскіх школаў. Яны давалі настаўнікам паслухаць запісаны голас падлетка, які паведамляў пра закладзенае выбуховае прыстасаванне.
У выніку быў апазнаны сямікласнік адной са школаў. 13-гадовы хлопчык распавёў, што патэлефанаваць і распавесці пра “замініраванне” яго папрасіў прадавец дыскаў з рынку. За гэта ён паабяцаў бясплатныя дыскі з камп'ютарнымі гульнямі.
У выхадныя дні тэлефанаваў ужо сам прадавец. Паводле яго словаў, спачатку ён хацеў адпомсіць прадпрымальніку, у якога працаваў, а пасля проста не захацеў выходзіць на працу.
БелаПАН