У Гомельскай вобласці прайшлі чарговыя затрыманні
Затрыманні прайшлі ў Гомелі, Жлобіне і Рэчыцы
Сілавікі далажылі, што ў Гомельскай вобласці затрымалі каля 10 чалавек. На відэа затрыманыя кажуць, што былі падпісаныя на "экстрэмісцкія" каналы. Сярод затрыманых ёсць і мужчыны, і жанчыны. Адна з іх — пенсійнага ўзросту. Адзін з затрыманых — медработнік, ён таксама кажа, што быў падпісаны на забароненыя каналы і пакідаў там каментары.
Адначасова праваабаронцам стала вядома пра затрыманне вядомай гомельскай велаактывісткі Святланы Кароль. Яна знаходзіцца ў ІЧУ Гомеля. Падрабязнасці справы пакуль невядомыя. Пра гэта паведамляе Флагшток.
Рэпрэсіі ў Беларусі дагэтуль не спыняюцца. Беларусаў затрымліваюць нават за знешні выгляд — татуіроўкі і "няправільны" колер адзення.
У ААН гэтым летам ацанілі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі як катастрафічную. І гэтая сітуацыя толькі пагаршаецца, адзначыла спецыяльны дакладчык ААН па нашай краіне Анаіс Марын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.