У гомельскіх крамах знайшлі чарнасліў і Gallina Blanca з цвіллю

У гомельскіх крамах знайшлі чарнасліў і Gallina Blanca з цвіллю

У гомельскіх крамах праверкі ў сакавіку выявілі небяспечныя прадукты, паведамляе абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Санстацыя кажа пра чатыры выяўленыя выпадкі. 

У рыбных бургерах з фаршу мінтая, вырабленых у Калінінградскай вобласці Расіі, выявілі бактэрыі групы кішэчнай палачкі. Чарнасліў з Узбекістана не адпавядаў нормам па паказчыках цвілі, а іранскія фінікі з костачкай — па паказчыку дражджэй.

Дарэчы, цвіль выявілі і расійскай булённнай заправе Gallina Blanca "Араматыка ўніверсальная".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі