У Гомельскім каледжы студэнтаў вучылі вадзіць грузавікі "на паперы"
Навучальны грузавы аўтамабіль / ілюстрацыйнае фота ggdst.gomel.by
Правяраючыя з дзяржкантролю выявілі, што ў адным з каледжаў Гомельскай вобласці студэнтаў вучылі вадзіць грузавікі "на паперы". У пуцявых лістах навучальных аўтамабіляў і індывідуальных кніжках навучэнцаў стаялі пазнакі аб праведзеных занятках. А на справе заняткаў не было.
"Агулам майстрамі каледжа было прыпісана 579 гадзін навучання кіраванню", — кажуць у Дзяржкантролі. Пры гэтым даплаты і прэміі з бюджэту за гэтыя заняткі майстры атрымлівалі. У выніку ім незаконна было налічана больш за 16 тысяч рублёў, падлічылі правяральнікі.
Цяпер вырашаецца пытанне аб прававой ацэнцы гэтай сітуацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.