У Гродна завезлі 250 кг насваю замест прыправы

У Гродна завезлі 250 кг насваю замест прыправы

Болей за 259 кілаграмаў насваю канфіскавалі міліцыянты ў Гродне. Як паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама, рэчыва даставілі з Масквы пад выглядам прыправы.

Буйную партыю насваю знайшлі ў грузавіку прыватнай транспартнай кампаніі, якая вазіла тавар для беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў. Як мяркуецца, “бізнэс” арганізавалі кіроўцы гэтай фірмы. Адзначаецца, што гэта найбуйнейшая партыя насваю, канфіскаваная сёлета.

У Беларусі насвай не лічыцца наркотыкам, таму крымінальная адказнасць за яго распаўсюд не прадугледжваецца. Гандляры гэтым рэчывам звычайна прыцягваюцца да адміністратыўнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Праўда, некалькі дзён таму МУС выступіла за ўвядзенне больш жорсткіх санкцыяў за распаўсюд насваю.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі