У Гродне адкрылі кабінет замяшчальнай тэрапіі для наркаманаў
У Гродзенскім абласным клінічным цэнтры “Псіхіятрыя-наркалогія” адкрыўся кабінет замяшчальнай тэрапіі наркаманіі. Гэта сёмы такі кабінет у Беларусі, паведамілі БелаПАН у прэс-службе грантаў Глабальнага фонда для барацьбы за СНІДам, туберкулёзам і малярыяй. Сетка кабінетаў замяшчальнай тэрапіі працуе ў Мінску, Салігорску, Светлагорску, Гомелі і Жлобіне. У праграму замяшчальнай тэрапіі ў Беларусі ўключаныя 320 пацыентаў, якія пакутуюць на наркалагічную залежнасць і безвынікова спрабавалі іншыя спосабы лекавання.
Перавагамі такой тэрапіі з’яўляецца паляпшэнне жыцця пацыентаў, іх разрыў з крымінальным светам. 87 удзельнікаў праграмы ў Беларусі знайшлі новую працу, у шмат каго з іх наладзіліся адносіны ў сям’і.
Перавагамі такой тэрапіі з’яўляецца паляпшэнне жыцця пацыентаў, іх разрыў з крымінальным светам. 87 удзельнікаў праграмы ў Беларусі знайшлі новую працу, у шмат каго з іх наладзіліся адносіны ў сям’і.