У Гродне адкрыўся штогадовы турыстычны кірмаш

Выбраць месца летняга адпачынку без доўгіх абыходаў турыстычных агенцтваў могуць гродзенцы да 15 траўня. 14 фірмаў і арганізацый прадстаўлены сёлета на 6-м традыцыйным кірмашы “Лета-2010”, які распачаўся ў чацвер. Акрамя папулярных сярод беларусаў Турцыі, Балгарыі, Егіпта і Крыма некаторыя турыстычныя агенцтвы прапануць туры па Беларусі. На рэкламнай лістоўцы бюро “Каляда” — 25 маршрутаў групавых экскурсій па розных абласцях краіны. Найбольш танная — у паркавую зону “Каробчыцы”, што за 10 км ад Гродна, — каштуе 225 000 рублёў. У амаль 5-гадзінную праграму ўваходзіць наведванне музеяў каваля і разьбяра, катанне на поні і дыліжансе, агляд вальераў з дзікімі жывёламі. Кошт экскурсій на "лінію Сталіна" альбо ў музей старажытных народных рамёстваў “Дудуткі” складае больш за 2 мільёны рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі