У Гродне адзначылі Дзень музеяў рыцарскімі турнірамі і танцамі (фота)
Міжнародны Дзень музеяў адзначылі ў нядзелю ў Гродне. На пляцоўках каля Старога і Новага замкаў прайшлі разнастайныя цікавыя мерапрыемствы. Гродзенцы мелі магчымасць бачыць выступленне клубаў адзінаборстваў, таксама ў праграме былі запланаваныя рыцарскія турніры, сярэднявечныя танцы, а жадаючыя маглі пастраляць з лукаў. Аматараў мастацтва чакалі выставы і экскурсіі па залах музеяў.
Супрацоўнікі гродзенскіх музеяў зазначаюць, што ў такія дні колькасць наведвальнікаў значна ўзрастае, бо гісторыю можна ўбачыць не толькі ўласнымі вачыма, але і паспрабаваць паўдзельнічаць у ёй.
Супрацоўнікі гродзенскіх музеяў зазначаюць, што ў такія дні колькасць наведвальнікаў значна ўзрастае, бо гісторыю можна ўбачыць не толькі ўласнымі вачыма, але і паспрабаваць паўдзельнічаць у ёй.