У Гродне будзе першы суд над уладальнікам спадарожнікавай антэны
Гаспадары талеркі напісалі заяву, у якой запыталіся, як можна яе ўзаконіць. У адказ сям'я атрымала ліст, дзе ім прапаноўвалася заплаціць штраф ды зняць антэну. Максім і Вольга Гармаш ужо з 1998 года глядзяць тэлебачанне праз спадарожнік. Тады закон дазваляў ставіць антэны без асабістага дазволу. Але ў 2007-м усё змянілася - быў прыняты новы кодэкс, паводле якога трэба ўзгадняць устаноўку "талеркі" з мясцовай уладай. Гэтым і скарыстаўся гродзенскі ЖЭС, распавядае Максім Гармаш:
"У кастрычніку 1998 года "Зелянбуд" павесіў нам "талерку". А ў канцы 2008 года прыйшла паперка аб тым, што мы парушылі адміністрацыйны кодэкс 2007 года. Таму ЖЭС павінен правесці з намі прафілактычную размову, як з парушальнікамі. У ЖЭСе нам прапанавалі "узаконіць" антэну ва ўпраўленні архітэктуры гарвыканкама".
Жонка Сяргея Гармаша Вольга напісала заяву ва ўпраўленне, дзе запыталася, як можна узаконіць спадарожнікавую талерку. У адказ сям'я атрымала ліст, дзе ім прапаноўвалася заплаціць штраф ды зняць антэну, маўляў, яна не прадугледжана ў праекце дому, які будаваўся у 1950-я гады. Але Сяргей гаворыць, што тых пражэктараў, якія нядаўна ўсталявалі, каб падсвятляць дом, напэўна, таксама не было ў першапачатковым праекце.
Справа дайшла да суда, які прызначаны на 5 лютага. Максім Гармаш кажа, што калі суддзя прымусіць зняць "талерку", то сам стане парушальнікам закону.
Максім Гармаш: "У нас закон, які пагаршае становішча грамадзяніна, зваротнай сілы не мае! Калі вешалі спадарожнікавую антэну дзейнічаў кодэкс 1998 года, дзе ні сном, ні духам не гаворыцца пра "талеркі".
У ЖЭСе №6, які патрабуе зняць антэну, гавораць аб нядаўнім загадзе, па якім яны абавязаныя ліквідаваць усе спадарожнікавыя талеркі, на якіх няма дазволу.
ЖЭС №6: "Каб устанавіць спадарожнікавую антэну, трэба звярнуцца ва ўпраўленне архітэктуры. Калі вам дадуць дазвол, тады вы ў ЖЭСе гэта адзначце. Таму што ў нас загад зняць усе старыя спадарожнікавыя антэны. Калі ў вас будзе дазвол ўпраўлення архітэктуры, тады "талерку" здымаць не будуць. Але ці атрымаеце вы дазвол - бог яго ведае. Зараз і перапланіроўка, і ўстаноўка металічных дзвераў, якія адчыняюцца на лесвічную пляцоўку, антэны - тое, што знаходзіцца за межамі кватэры ці на фасадзе дома, на ўсё гэта патрэбны дазвол".
Гэта дзіўна, бо астатнія гродзенскія ЖЭСы дазваляюць ставіць антэны без узгаднення. Галоўнае, каб суседзі не былі супраць. Вось што адказалі Еўрарадыё ў ЖЭСе №21:
"Калі суседзі не супраць, тады можаце вывешваць талерку".
Еўрарадыё вырашыла запытацца ў намесніка галоўнага архітэктара Гродна Ўладзіміра Холапава, ці ведае ён, аб якім загадзе гавораць у шостым ЖЭСе? Уладзімір Холапаў адказаў вельмі каротка:
"Не ведаю".