У Гродне дзеці гулялі на крызе, якая адкалолася ад берага Нёмана

Дзеці катаюцца на крызе ў парку "Румлёва" ў Гродне

Дзеці катаюцца на крызе ў парку "Румлёва" ў Гродне / @newgrodno

У Гродне дзеці выйшлі на лёд на Нёмане. Яны скакалі на крызе, якая паспела адкалоцца ад берага. Пра гэта піша рэсурс newgrodno.by. Відэа з небяспечнымі забавамі ў рэдакцыю даслала адна з чытачак. "Яны маглі праваліцца ў любы момант! Правядзіце гутарку са сваімі дзецьмі, нагадайце ім правілы бяспекі", — напісала аўтарка відэа.

На кадрах відаць, што на крызе — некалькі школьнікаў, яны скачуць на лёдзе. Каб вярнуцца на бераг, ім давялося пераскочыць участак адкрытай вады.

У выданні нагадалі, што ў гэтым месцы (гаворка ідзе пра ўчастак ракі ў Румлёўскім парку) — моцная плынь, якая праходзіць ля самага берага. Калі праваліцца тут пад лёд, вынік можа быць самым непрадказальным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі