У Гродне эвакуатар забраў аўтамабіль ДАІ (фота)
Здарэнне адбылося 31 кастрычніка каля 14.30 на вуліцы Віленскай.
Як піша сайт 015.by, прычыны эвакуацыі невядомыя: ці міліцыянты парушылі правілы паркоўкі, ці машыну эвакуявалі праз няспраўнасць.
Нагадаем, што з 25 кастрычніка пачаў дзейнічаць закон аб прымусовай эвакуацыі аўтамабіляў. Згодна з ім, рашэнне аб эвакуацыі прымаюць супрацоўнікі ДАІ, упаўнаважаныя складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Эвакуацыя можа адбывацца альбо з-за парушэнняў правілаў паркоўкі, альбо з-за стварэння перашкоды для руху іншых аўтамабіляў.