У Гродне грузавік пратараніў пасажырскі аўтобус (фота)
Адна пасажырка шпіталізаваная з чэрапна-мазгавой траўмай.
Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак, 22 кастрычніка, на Скідальскай шашы. Рэйсавы аўтобус рухаўся ў бок Гродна. Раптоўна на галоўную дарогу выехаў грузавік, які аўтобус не прапусціў. Кіроўца МАЗа пазней распавёў, што не паспеў затармазіць. Не здолеў пазбегнуць сутыкнення і кіроўца аўтобуса.
Акрамя пасажыркі, якой спатрэбілася шпіталізацыя, траўмы атрымаў кіроўца грузавіка, яму аказалі меддапамогу. Праводзіцца разбіральніцтва, інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.
Фота — gaigrodno.by