У Гродне міліцыя шукае ўдзельнікаў шэсця прыхільнікаў Макса Каржа
У Гродне міліцыя шукае ўдзельнікаў шэсця прыхільнікаў Макса Каржа, якое адбылося 25 жніўня, інфармуе s13.ru. Каля 20 хлопцаў прайшлі па Савецкай вуліцы абласнога цэнтра, дэманструючы такім чынам сваю прыхільнасць творчасці беларускага спевака і заклікаючы яго прыехаць з канцэртам у іх горад.
Шэсце, пра якое паведамілі многія СМІ, прызналі "несанкцыянаванай акцыяй". Арганізатара збіраюцца прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці. А каб яго выявіць, міліцыя высвятляе асобы ўсіх удзельнікаў акцыі. Адміністрацыйных пратаколаў яшчэ не складалі.
hrodna.life