У Гродне пачалі вакцынаваць ад COVID-19 бяздомных

У Гродне пачалі вакцынаваць ад COVID-19 бяздомных

У Гродне пачалі рабіць прышчэпку ад COVID-19 бяздомным людзям, перадае БЕЛТА. 

Першы такі пункт вакцынацыі ў краіне адкрыўся ў будынку Гродзенскага гарадскога дома начнога знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства на вуліцы Карскага. Працуюць у ім валанцёры Чырвонага Крыжа і медработнікі адной з гарадскіх паліклінік.

Па словах спецыялісткі аддзела медыка-сацыяльнай работы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Святланы Анацка, у іншых рэгіёнах краіны таксама плануюць адчыніць падобныя пункты вакцынацыі. 

Для прышчэпкі выкарыстоўваюць вакцыну "Спутник Лайт". Яна найбольш зручная для такой катэгорыі людзей, бо патрабуе толькі адзін этап вакцынацыі. Для заахвочвання тым, хто прышчапіўся, выдаюць прадуктовыя і гігіенічныя наборы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі