У Гродне пачалі здаваць напракат тралейбусы

У Гродне тралейбусы пачалі здаваць напракат. Пра гэта паведаміў начальнік унітарнага гарадскога прадпрыемства "Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне" Іосіф Любчынскі.

Паводле яго слоў, першымі такой паслугай скарысталіся маладыя. Упрыгожаны вясельнай мішурой тралейбус 6 гадзін катаў маладых і іх гасцей па вуліцах старажытнага горада.

Каля 40 удзельнікаў гэтага незвычайнага падарожжа спаборнічалі ў розных конкурсах, у тым ліку за права заняць сядзячыя месцы. “Пасажыры” купілі ў маладых квіткі на праезд, а "зайцам" давялося выпіць па 100 “штрафных” грамаў.

Паслуга аказалася запатрабаванай. У бліжэйшыя выхадныя вясельны тралейбус зноў адправіцца ў падарожжа.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі