У Гродне пахавалі генерала Валерыя Фралова (фота)
Пахаванне адбылося на могілках па вуліцы Касманаўтаў. Фралова пахавалі побач з жонкай.
12 лістапада ў Гродне прайшло пахаванне генерал-маёра Валерыя Фралова. Развітанне з вядомым палітыкам у Мінску адбылося напярэдадні, у аўторак.
Развітацца з Фраловым на гродзенскія могілкі прыйшлі ягоныя блізкія, таварышы па службе і аднапартыйцы. Як адзначае Радыё "Свабода", пахаванне было сціплым, аднак на ім прысутнічаў вайсковы аркестр. Аднак высокапастаўленых вайскоўцаў на пахаванні апазіцыйнага генерала не было.
Нагадаем, што пра смерць Валерыя Фралова стала вядома 10 лістапада. Сын знайшоў яго мёртвым у арандаванай кватэры ў Мінску. Пазней неафіцыйна паведамлялася, што прычынай смерці стаў інфаркт.
Фота — svaboda.org