У Гродне праверкі прыйшлі ў рэдакцыю Hrodna.life і краму "Адметнасць"
У Гродне нечаканая праверка з'явілася ў рэдакцыі выдання Hrodna.life. Туды прыйшлі супрацоўнікі МНС у суправаджэнні двух міліцыянтаў. "Яшчэ быў адзін чалавек у цывільнай вопратцы. Ён не прадставіўся і сышоў", — піша рэдакцыя. Выявілася, што гэты мужчына — ідэолаг з гарвыканкама.
Hrodna.life — сучаснае гарадское выданне. Сёлета яго журналісты шмат пісалі пра выбары і гвалт на вуліцах. Іх затрымлівалі, адзін з супрацоўнікаў рэдакцыі з'ехаў у вымушаную эміграцыю.
Таксама комплексная праверка прыйшла ў гродзенскую краму "Адметнасць" у Горадні, дзе гандлююць таварамі з нацыянальнай сімволікай. Як перадае "Белсат", туды акрамя супрацоўнікаў міліцыі і МНС прыйшлі і прадстаўнікі аддзела гандлю гарвыканкаму.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.