У Гродне за "выбарамі" назірае 100-гадовая прыхільніца Лукашэнкі
Валянціна Баранава
У Гродне за "выбарамі" назірае 100-гадовая ветэран Вялікай Айчыннай вайны — і вялікая прыхільніца Лукашэнкі. Летась Валянціна Баранава расказвала, што Беларусь за гады яго праўлення стала моцнай, свабоднай, "незалежнай, квітнеючай і міратворчай". А 25 лютага "адпачывае душой, назіраючы за тым, што адбываецца".
"Заходзіць прыгожа апранутая публіка, з радасцю на тварах. Больш за ўсё парадавала, што першымі прыйшлі людзі нашага веку", — каментуе яна.
Баранава назірае за "выбарамі" на ўчастку ў цэнтры Гродна. Сама яна "прагаласавала" датэрмінова.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.