У Гродне затрымалі аднаго з лідараў фанацкай групоўкі Grodno Ultras
У Гродне затрымалі футбольнага фаната
У Гродне АМАП затрымаў аднаго з лідараў фанацкай групоўкі Grodno Ultras, якая выступае ў падтрымку ФК "Нёман". Відэа з ім з'явілася ў тг-канале, блізкім да сілавікоў.
Паведамляецца, што мужчына хадзіў на матчы з БЧБ-сімволікай, а таксама быў сябрам партыі БНФ. На відэа затрыманы кажа, што браў удзел у мітынгах і нібыта дасылаў інфармацыю пра супрацоўніка міліцыі ў "Чорную кнігу Беларусі".
Паведамляецца, што мужчына працуе ў сферы адукацыі і, нібыта, збіраўся ісці на павышэнне. Але яго "праверыў АМАП".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.