Чаму беларусы папракаюць музыкаў з Nizkiz, а не тых, хто іх затрымаў

Так у Беларусі затрымлівалі музыкаў Nizkiz

Так у Беларусі затрымлівалі музыкаў Nizkiz / PrtSc БТ

Затрыманне музыкаў гурта Nizkiz выклікала бурную рэакцыю ў карыстальнікаў сацыяльных сетак. Жах, шкадаванне, абурэнне і — раптоўна — папрокі, скіраваныя чамусьці не на тых, хто ўломліваўся ў кватэры і брутальна накідваўся на артыстаў, а на саміх пацярпелых.

Маўляў, самі вінаватыя. За што змагаліся, тое і атрымалі. Трэба было з'язджаць! А яшчэ — журналісты зноў вінаватыя, маўляў, паказалі нейкае не тое відэа.

Чаго?!

Чаму гісторыя хлопцаў, чыя песня "Мы выйшлі на вуліцу" стала фактычна гімнам пратэстаў у 2020-м, так трыгернула грамадства і выклікала чарговы "бульбасрач" у сацсетках і адкуль гэты раптоўны віктымблэймінг? На пытанні Еўрарадыё адказвае псіхолаг Наталля Скібская.

Почему белорусы упрекают музыкантов из Nizkiz, а не тех, кто их задержал
Наталля Скібская / архіў псіхолага

Чаму затрыманне музыкаў нарабіла столькі шуму

Тут можа быць некалькі фактараў. Па-першае, уся гэтая жудасная сітуацыя здарылася ў самым пачатку года, пад Раство.

У такі час нам хочацца пакінуць усё дрэннае ў мінулым і спадзявацца на лепшае. Хочацца, каб пачаўся новы раздзел. Але вось затрымліваюць музыкаў, і мы разумеем, што нічога не скончылася. Рэпрэсіі працягваюцца.  

Па-другое, Nizkiz — гэта гурт, які любяць многія беларусы. У нас ва ўсіх змянілася жыццё, і немагчыма памятаць пра ўсё: хто дзе знаходзіцца, якія абставіны ў жыцці ў людзей цяпер. І тут аказваецца, што любімыя музыкі наогул увесь гэты час жылі ў Беларусі, выязджаючы час ад часу на гастролі. Многія былі проста шакаваныя, а напамін атрымаўся страшным.

Адна жанчына напісала, маўляў, "што, будзем далей працягваць вінаваціць рэжым?”. Але рэжым сапраўды вінаваты: менавіта ён затрымлівае людзей і працягвае рэпрэсіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі