У Гродне з’явіліся кропкі бясплатнага доступу ў інтэрнэт Wi-Fi
У Гродне з'явіліся першыя кропкі доступу ў інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi. Доступ у інтэрнэт працуе ў рэжыме вопытнай эксплуатацыі.
Галоўная задача — разлічыць нагрузку на абсталяванне і вызначыць месцы для найбольш рацыянальнага размяшчэння кропак доступу, таму ў гэты перыяд Wi-Fi будзе прадастаўляцца бясплатна.
Цяпер у горадзе адкрытыя дзве кропкі бяздротавага доступу: каля будынку чыгуначнага вакзала і ў Сервісным цэнтры "Белтэлекам" па вуліцы Тэлеграфная, 24. Магчымая хуткасць падлучэння да інтэрнэту — да 1 Мбіт/с. У бліжэйшы час высокахуткасны бяздротавы інтэрнэт стане даступным у гасцініцах горада: "Турыст", "Гродна", "Беларусь", "Сямашка".
tut.by