У хакеістаў зборнай Беларусі чарговы разгром, на гэты раз ад расіян

У хакеістаў зборнай Беларусі чарговы разгром, на гэты раз ад расіян

У хакеістаў зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Даніі чарговы разгром, на гэты раз ад расіян — 0:6 (0:1, 0:3, 0:2). Наша каманда толькі на працягу невялікіх адрэзкаў часу паказвала нядрэнную гульню і стварала моманты каля брамы расійскай зборнай. У астатні час сапернікі дамінавалі на лёдзе, пра што сведчыць і статыстыка. Адзначым, што сёння трэнерскі штаб "кінуў пад танкі" брамніка Віталя Труса, які не ўдзельнічаў у першых паядынках.

Галоўнага трэнера беларускай зборнай Дэйва Льюіса можа супакоіць толькі тое, што зборная Расія не змагла выйграць са сваім традыцыйным у Даніі лікам 7:0. Менавіта такія разгромныя паражэнні расіяне нанеслі французам і аўстрыйцам.

Дагэтуль беларусы прайгравалі шведам (чэмпіёнам свету) — 0:5 і французам — 2:6. Такім чынам, у трох матчах закінута толькі дзве шайбы, а прапушчана 17! У сераду, 9 траўня, адбудзецца матч са швейцарцамі. Зборная Беларусі знаходзіцца на апошнім месцы ў групе, у яе няма ачкоў. З такой гульнёй перад беларусамі паўстае рэальная пагроза развітання з элітай сусветнага хакея.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі