У хакейнай Лізе чэмпіёнаў "Нёман" прайграў фінскаму "Ювяскюля"

У хакейнай Лізе чэмпіёнаў "Нёман" прайграў фінскаму "Ювяскюля"

Клуб "Нёман" 3 кастрычніка ў матчы пятага тура групавога этапу Лігі чэмпіёнаў сустракаўся з ХК "Ювяскюля" з Фінляндыі. 

Напачатку фіны выйшлі наперад: на 3-й хвіліне, гуляючы ў большасці, забіў шайбу Раоба, на 21-й — Саары. Толькі пад канец асноўнага часу гродзенцы здолелі выраўняць лік: на 53-й хвіліне адзначыўся шайбай Кіслы, а на 54-й — Жыдкіх.  

Лёс сустрэчы вырашыла серыя булітаў, у якіх удача была на баку фінаў. Перамогу ім прынёс кідок ужо згаданага Саары. 

Такім чынам "Нёман" страціў шанцы на другое месца ў групе С, і ў 1/16 фіналу выйшлі "Ювяскюля" і "Цуг".

Становішча камандаў у групе "С": 1. Ювяскюля — 11 ачкоў (5 матчаў), Цуг — 8 (4), Нёман — 5 (5), Вена — 3 (4).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі