У індустрыяльны парк “Вялікі камень” плануюць інвеставаць яшчэ $120 млн

25 чэрвеня на выставе “ЭКСПА-2015” у Мілане праходзіць Дзень беларускай эканомікі. Падчас яго першы намеснік дырэктара ЗАТ “Кітайска-беларускі індустрыяльны парк” Кірыл Карацееў паведаміў, што ў 2016 годзе ў “Вялікі камень” плануецца інвеставаць каля 120 млн долараў, паведамляе БЕЛТА.

Намеснік міністра эканомікі Беларусі Аляксандр Ярашэнка адзначыў, што тавары, вырабленыя інвестарам у Беларусі, могуць безбар’ерна пастаўляцца на рынкі краін, з якімі ЕАЭС заключылі пагадненні аб свабодным гандлі. Першай такой краінай стаў В’етнам, на чарзе — Індыя, Ізраіль і Егіпет. “На сённяшні дзень зацікаўленасць у заключэнні гандлёвых пагадненняў з ЕАЭС выказалі каля 40 краін і міжнародных арганізацый”, — рэзюмаваў Ярашэнка.

Падчас Дня беларускай эканомікі будуць прадстаўлены інвестыцыйныя магчымасці Беларусі. Запланавана правядзенне кантактна-кааперацыйнай біржы.

Фота: inhabitat.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі