У Індыі ад паводкі загінула сама меней 324 чалавекі
Сама меней 324 чалавекі загінулі ад паводкі ў індыйскім штаце Керала на паўднёвым захадзе краіны. Гэтае стыхійнае бедства называюць найгоршым за апошнія 100 гадоў.
Як перадае ВВС, сезон дажджоў у Індыі распачаўся ў чэрвені, але менавіта апошнія суткі прынеслі рэзкае павелічэнне колькасці ахвяраў. Многіх людзей расціснула насмерць у выніку апоўзняў. Яшчэ каля 200 тысяч чалавек засталіся без даху над галавой і часова размешчаныя ў лагерах.
Чакаецца, што дажджы працягнуцца. Галоўны аэрапорт Кералы могуць зачыніць да 26 жніўня. У раёне бедства працуе авіяцыя і болей за 300 лодак з выратавальнікамі.
Усяго за сезон дажджоў па ўсёй Індыі загінула ўжо болей за 930 тысяч чалавек.