У Індыян-Уэлсе ў Вікторыі Азаранка здарыўся нервовы зрыў

У Індыян-Уэлсе ў Вікторыі Азаранка здарыўся нервовы зрыў

На тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе (ЗША) у Вікторыі Азаранка здарыўся нервовы зрыў. У другім сэце паядынка 1/16 фіналу з Аленай Рыбакінай з Казахстана пасля чарговай двайной памылкі беларуска заплакала і нейкі час не магла працягнуць гульню. Рэферы прапаноўвала дапамогу, але Азаранка адмовілася.

Агулам у яе ў матчы былі восем двайных памылак. Вікторыя Азаранка прайграла з лікам 3:6, 4:6.

Летась Азаранка была фіналісткай турніру ў Індыян-Уэлсе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі