У Інгушэціі расфармавалі батальён паліцыі, які адмовіўся разганяць пратэстоўцаў

У Інгушэціі расфармавалі батальён паліцыі, які адмовіўся разганяць пратэстоўцаў

У Інгушэціі расфармавалі батальён паліцыі, які адмовіўся разганяць акцыю пратэсту. Вядома, што з органаў унутраных спраў звольнены 19 паліцэйскіх, інфармуе "Новая газета". Здарэнне адбылося 26 сакавіка. У Магасе праходзіў мітынг, які паліцэйскія мусілі разагнаць, але адмовіліся гэта рабіць. Больш таго, згаданае падраздзяленне перашкодзіла праходу на плошчу байцоў Расгвардыі, інакш там адбыліся б сутычкі і маглі быць ахвяры.

Акцыя пратэсту праходзіла супраць унясення зменаў у закон аб правядзенні рэферэндумаў у Інгушэціі. Новаўвядзенне важнае, паколькі пытанні зменаў межаў рэспублікі не будуць выносіцца на ўсеагульнае абмеркаванне, а ў Інгушэціі і Чачэніі ёсць спрэчныя пытанні пра межы. На плошчы сабралося каля 10 тысяч чалавек. Яны запатрабавалі адстаўкі кіраўніка рэспублікі. Пасля таго, як паліцэйскія адмовіліся разганяць пратэстоўцаў, яны заставаліся на плошчы ўсю ноч. Раніцай 27 сакавіка зноў узнікла пагроза разгону, але ўлады паабяцалі дазволіць новую акцыю праз 5 дзён, і людзі разыйшліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі