У іспанскі парламент упершыню праходзіць ультраправая партыя Vox

У іспанскі парламент упершыню праходзіць ультраправая партыя Vox

На парламенцкіх выбарах у Іспаніі перамагла правячая Сацыялістычная партыя. Аднак яна не атрымала абсалютнай большасці галасоў (у яе амаль 29%, яна можа атрымаць 123 мандаты з 350) і не зможа самастойна сфармаваць урад (для гэтага патрабуецца 176 мандатаў). Галоўная сенсацыя — у парламент упершыню праходзіць ультраправая партыя Vox, якая набрала крыху больш за 10% галасоў і прэтэндуе на 24 дэпутацкія месцы. Яна выступае супраць мультыкультурнасці, неабмежаванай іміграцыі і фемінізму, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Правацэнтрысцкая Народная партыя, якая ў мінулым неаднаразова змяняла сацыялістаў ля ўлады, паказала найгоршы вынік у гісторыі — менш за 17%. Эксперты мяркуюць, што галасы ў іх адабралі згаданыя ўльтраправыя. Левая партыя Podemos можа атрымаць у парламенце 42 месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі