У Італіі напалі на беларуса, у яго забралі гадзіннік за 10 тысяч еўра
Мілан / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Італіі напалі на беларуса, у яго забралі гадзіннік Omega за 10 тысяч еўра, паведамляе ansa.it.
Здарэнне адбылося апоўдні 14 красавіка ў Мілане. 31-гадовы мужчына прыпаркаваў машыну на другім паверсе паркоўкі каля чыгуначнага вакзала. Калі ён выйшаў з аўтамабіля, на яго ззаду напаў невядомы і сарваў з рукі гадзіннік. Беларус спрабаваў супраціўляцца і атрымаў удар нажом у бок.
Нашага суайчынніка шпіталізавалі. Раненне не цяжкае. Паліцыя шукае зламысніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.