У Іўі затрымалі былога падпалкоўніка — раней яго пазбавілі звання з-за палітыкі
20 жніўня ў мястэчкі Іўе, Гродзенскай вобласці, быў затрыманы Пётр Будзько — былы падпалкоўнік міліцыі. Раней улады пазбавілі яго звання за палітычныя погляды. Ён адпрацаваў у міліцыі больш за 20 гадоў. У снежні 2020 года ён адседзеў 32 сутак па артыкуле 23.34 КаАП.
Мужчыну затрымалі на працоўным месцы. На працы, дома і на лецішчы сілавікі правялі вобшукі. Была забраная тэхніка. Лічыцца, што цяпер ён знаходзіцца ў гродзенскім КДБ, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
“Пасля падзей у Мінску зразумеў, што ў краіне не стала Закона. Апанавала крыўда за дзяржаву. Пачаў выходзіць разам з гараджанамі на плошчу ў Іўі, патрабаваў ад уладаў і дэпутата аднаўлення законнасці, спынення гвалту, прыцягнення вінаватых да адказнасці”, — распавядаў Пётр Будзько у інтэрв'ю "Народнай волі" ў лютым 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.