У калоніі палітвязняў просяць напісаць прашэнне аб вызваленні
Беларускі кот / Еўрарадыё
У калоніі "Віцьба-3" палітзняволеных просяць напісаць прашэнне аб вызваленні на імя Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта распавяла "Белсату" маці аднаго з палітвязняў. Паводле яе слоў, у канцы траўня ў віцебскую выпраўленчую калонію прыехаў пракурор з Мінска і папрасіў зняволеных напісаць такое прашэнне.
"Больш за палову зняволеных адмовіліся гэта зрабіць, але былі і тыя, хто пагадзіўся", — сказала жанчына.
Па стане на 5 чэрвеня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 470 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.